27 красавіка 2017
года ў глядзельнай зале Старабарысаўскага Дома культуры адбылася сустрэча з
таленавітымі беларускімі паэтамі Леанідам
Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным. Сустрэча арганізавана сусмесна сельскай бібліятэкай в. Стара-Барысаў з ДУА
“Старабарысаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна”. На мерапрыемстве
прысутнічалі вучні 5-11 класаў і
настаўнікі сярэдняй школы. Слухачы
пазнаеміліся з творчасцю знакамітых беларускіх паэтаў.
Накіраванасць выступлення нашых гасцей садзейнічала зацікаўленнасці падлеткаў у звяртанні да
беларускіх каранеў, да беларускай мовы, да беларускай кнігі.
Паэты ў час сустрэчы прэзентавалі часопіс
“Верасень”, які стане выдатнай пляцоўкай для творчай моладзі. Канцэпцыя новага
часопiса — друкаваць
пераважна маладых лiтаратараў, самае лепшае, што выходзiць з‑пад
iх пяра.
Ў кожным нумары таксама будуць друкавацца
сталыя творцы — каб захаваць пераемнасць,
стварыць школу. Ужо ў першым нумары ёсць старонка «Верасок» — для
самых юных творцаў, яшчэ са школьнай лавы.
Вялікае ўражанне на падлеткаў аказала музычнае
выступленне і выкананне песень Эдуардам Акуліным, якіх ў аўтара свыш
пяцідзесяці.
Комментариев нет:
Отправить комментарий