вторник, 17 февраля 2015 г.

Давай ганарыцца, што мы беларусы

СПАДЧЫНА! Якое простае слова і які няпросты сэнс! Спадчына - гэта наша мінулае, наша будучае, наша памяць. Сапраўды, цяжка ўявіць сабе чалавека без кроўных сувязей з роднай зямлей, без адчування сваіх вытокаў, без гісторыі, без роду і племені. Кожны чалавек павінен ведаць свае карані, гісторыю сваей Радзімы. Даўно ўжо стала неабвержнай ісцінай выснова, што народ, які не ведае сваёй мінуўшчыны, не варты і будучыні.
Гісторыя нашай вескі Старо-Барысава, ды навогул Барысаўшчыны, вельмі цікавая і заслугоўвае ўвагі. Таму, краязнаўчы час "Давай ганарыцца, што мы беларусы", падрыхтаваны для вучняў  пятага класа Старабарысаўскай сярэдняй школы, які прайшоў 17 лютага, раскрыў старонкі невядомай гісторыі нашага краю. Спачатку, мы праз пытанні  віктарыны,  зразумелі як ведаюць вучні  гісторыю Барысаўшчыны. А потым пашырылі іх веды з дапамогай відэа фільма Андрэя Жыгоцкага "Падарожжа па весцы Бытча"  ( праграма Сталічнага тэлебачання "Прыгоды дылетанта").


Комментариев нет:

Отправить комментарий