вторник, 2 мая 2017 г.

Паэтычны дуэт

27 красавіка 2017 года ў глядзельнай зале Старабарысаўскага Дома культуры адбылася сустрэча з таленавітымі беларускімі паэтамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным. Сустрэча арганізавана сусмесна  сельскай бібліятэкай в. Стара-Барысаў з ДУА “Старабарысаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні  5-11 класаў і настаўнікі сярэдняй школы.  Слухачы пазнаеміліся з творчасцю знакамітых беларускіх паэтаў.
     Накіраванасць выступлення  нашых гасцей садзейнічала  зацікаўленнасці падлеткаў у звяртанні да беларускіх каранеў, да беларускай мовы, да беларускай кнігі. 
      Паэты ў час сустрэчы прэзентавалі часопіс “Верасень”, які стане выдатнай пляцоўкай для творчай моладзі. Канцэпцыя новага часопiса — друкаваць пераважна маладых лiтаратараў, самае лепшае, што выходзiць з‑пад iх пяра.  Ў кожным нумары таксама будуць друкавацца   сталыя творцы — каб захаваць пераемнасць, стварыць школу.  Ужо ў першым  нумары  ёсць  старонка «Верасок» — для самых юных творцаў, яшчэ са школьнай лавы.
     Вялікае ўражанне на падлеткаў аказала музычнае выступленне і выкананне песень Эдуардам Акуліным, якіх ў аўтара свыш пяцідзесяці.





Комментариев нет:

Отправить комментарий